У Шаркаўшчыне і Лужках рыхтуюцца да 100-годдзя БХД
Сустаршыня Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Павел Севярынец правёў сустрэчы дзеля падрыхтоўкі 100-годдзя БХД ў Шаркаўшчыне і Лужках.
Разам з прыхільнікамі і мясцовымі жыхарамі сябры БХД абмяркоўвалі праграму ўшанавання памяці Міхала Пятроўскага, Зянона Якуця і Язэпа Германовіча: перайменаванне вуліцаў, усталяванне мемарыяльных шыльдаў, дагляд за могілкамі ў 2017 годзе.
У Шаркаўшчыне на сустрэчы прысутнічала 10 чалавек, была таксама абмеркаваная грамадска-палітычная сітуацыя ў Беларусі. Гаспадары змаглі атрымаць адмысловы падарунак з Менску – нядаўна надрукаваную “Беларускую хрысціянскую азбуку”.
У сустрэчах прымаў удзел і вядомы кінарэжысёр Аляксей Туровіч, які зараз здымае фільм паводле аповеду Васіля Быкава “Жоўты пясочак”.
Нагадаем, на 2017 год запланаваная шырокая праграма адзначэння 100-годдзя Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі.
На фота: касцёл у Лужках, дзе служыў адзін з заснавальнікаў БХД Язэп Германовіч.