Настаяцелю бабруйскай царквы прыгразілі КДБ з-за дапамогі актывістаў БХД
[center]Настаяцелю стараверскай царквы Пакрова Прасвятой Багародзіцы ў вёсцы Багушоўка Бабруйскага раёна Уладзіміру Вараб’ёву ў райвыканкаме прыгразілі Камітэтам дзяржбяспекі з-за таго, што ў красавіку актывісты аргкамітэта партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» дапамаглі прыбраць тэрыторыю парафіі.
««Як гэта вы дапусцілі? Гэта ж палітычная партыя», – сказалі мне ў райвыканкаме. Але я не гляджу, палітычная ці не палітычная. Што тут такога, што яны дапамаглі прыбрацца?» – распавёў настаяцель карэспандэнту Krynica.info.
Як паведамляла Krynica.info, у красавіку актывісты БХД разам з мясцовымі жыхарамі на тэрыторыі нядзельнай школы стараверскага прыходу ў Багушоўцы прыбіралі і вывозілі смецце, палолі грады, саджалі расліны, прыбівалі ліштву.