За антыкамуністычную акцыю Севярынца аштрафавалі на 50 базавых

02 снежня 2016 12:10  |  Палітыка

За антыкамуністычную акцыю Севярынца аштрафавалі на 50 базавых

Сустаршыня БХД Павел Севярынец аштрафаваны суддзёй Цэнтральнага раёна Менску Шабуняй В.В. за ўдзел у акцыі 7 лістапада на прыступках КДБ на 50 базавых велічыняў (1050 рублёў, альбо больш як 500 даляраў).

Віна Севярынца была сфармуляваная так: прысутнічаў, актыўна ўдзельнічаў, крычаў “Жыве Беларусь!” і “Ганьба!”.

– Сапраўды ганьба, – пракаментаваў bchd.info прысуд Павел Севярынец. – Па-першае, ганьба, што КДБ нават адмовіўся ад перайменавання і ганарыцца назвай ды сімваламі, пад якімі гэбісты знішчалі тысячы і тысячы беларусаў. Па-другое, ганьба міністру ўнутраных справаў, які дэманстратыўна выходзіць на парад у энкавэдэшным мундзіры. Па-трэцяе, ганьба суду, які ў традыцыях сталінскага “правасуддзя” завочна карае за іншадумства і выказванне свайго меркавання.

Болей навін