Паўлу Пракаповічу зноў прысудзілі штраф за салідарнасць з Эдуардам Пальчысам
8 снежня суд Фрунзенскага раёна Мінска аштрафаваў каардынатара аргкамітэту БХД па Менскай вобласці Паўла Пракаповіча на 50 базавых велічынь (1050 рублёў) за акцыю салідарнасці з Эдуардам Пальчысам 25 кастрычніка.
“Рады, што Эдуард Пальчыс на свабодзе, а такія персанажы, як Алімкін і Паўлавец апынуліся там, дзе ім месца – за кратамі. Абароненая інфармацыйная прастора – важная ўмова незалежнасці. На жаль, штрафы за акцыі салідарнасці прысуджаюць празмерныя, з мэтай адбіць жаданне выказваць салідарнасць. Але яе не спыніць, гэта часам адзінае, што падтрымлівае тых, хто ў бядзе. Вельмі ўдзячны праваабаронцам, якія не пакінулі сам насам з судовымі выканаўцамі”, – адзначыў Павел Пракаповіч.