У Глыбокім ушануюць памяць Карузы і Ластоўскага, у Празароках – ксяндза Пятроўскага
Падчас сустрэчаў у Празароках і Глыбокім менскі дэсант хрысціянскіх дэмакратаў падрыхтаваў адзначэнне 100-годдзя БХД на Глыбоччыне.
Сустаршыня БХД Павел Севярынец, ягоная жонка Вольга і рэжысёр Аляксей Туровіч наведалі мясціны, звязаныя з дзейнасцю аднаго з заснавальнікаў “Хрысціянскай злучнасці” Вацлава Ластоўскага, старшыні ЦК БХД Паўла Карузы і знакамітага беларускага ксяндза, заснавальніка БХДЗ, Міхаіла Пятроўскага.
У Празароках сябры БХД сустрэліся з мясцовымі жыхарамі і пабывалі ў касцёле, дзе хрысцілі Міхаіла Пятроўскага.
У Глыбокім адбылася сустрэча з сябрамі і прыхільнікамі БХД ў справе адзначэння 100-годдзя БХД.