14 снежня – сустрэча да 100-годдзя БХД у Бабруйску
У сераду 14 снежня ў Бабруйску па адрасе Кастрычніцкая 173а пройдзе сустрэча з сустаршынём БХД Паўлам Севярынцам, прысвечаная адзначэнню 100-годдзя Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі. Пачатак а 18:00.
Бабруйшчына – месца жыцця і дзейнасці легендарнага пастара, хрысціянскага дэмакрата Эрнста Сабілы, якому ў юбілейны для БХД год споўніцца 85.
Таксама на сустрэчы плануецца абмеркаваць грамадска-палітычную сітуацыю ў Беларусі і правесці прэзентацыю “Беларускай хрысціянскай азбукі” ды іншых беларускіх хрысціянскіх выданняў.
Запрашаем зацікаўленых і журналістаў. Уваход вольны.