Вольга Кавалькова: двух тэрмінаў па пяць гадоў для прэзідэнта дастаткова (відэа)

12 снежня 2016 17:13  |  Палітыка

Вольга Кавалькова: двух тэрмінаў па пяць гадоў для прэзідэнта дастаткова (відэа)

Беларуская хрысціянская дэмакратыя выступае супраць сямігадовага прэзідэнцкага тэрміну. Гэтак лідар Хрысціянска-дэмакратычнага руху, кіраўнік аргкамітэту БХД у Менску Вольга Кавалькова ў эфіры ePramova пракаментавала магчымае павелічэнне ў Беларусі прэзідэнцкага тэрміну да сямі гадоў.

“У нашай краіне ўжо 20 гадоў няма свабодных і сумленных выбараў. Вынікі выбараў і рэферэндумаў з 1996 года фальсіфікуюцца”, – адзначыла яна.

Вольга Кавалькова адзначыла, што БХД выступае за прэзідэнцка-парламенцкую рэспубліку, дзе паўнамоцтвы размеркаваныя паміж выканаўчай і заканадаўчай уладамі і ў выніку чаго немагчымае ўзнікненне дыктатуры. Яна падкрэсліла, што хрысціянскія дэмакраты лічаць, што чалавек не можа займаць пасаду прэзідэнта больш за два тэрміны па пяць гадоў. “Гэтага дастаткова, за гэты час можна зрабіць шмат у нашай краіне”, – дадала лідар ХДР.

Болей навін