У Бабруйску рыхтуюцца адзначыць 100 гадоў БХД

15 снежня 2016 09:26  |  Галоўныя навіны

У Бабруйску рыхтуюцца адзначыць 100 гадоў БХД

У Бабруйску прайшла сустрэча, прысвечаная 100-годдзю Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі ў 2017 годзе.

Сустаршыня БХД Павел Севярынец распавёў сябрам ды прыхільнікам партыі, бабруйчанам пра гісторыю хрысціянскай дэмакратыі ў Беларусі, лёсы вядомых лідараў БХД і планы БХД сучаснай.

Таксама адбылася прэзентацыя “Беларускай хрысціянскай азбукі” ды іншых беларускіх хрысціянскіх кнігаў. Севярынец заклікаў прысутных выпісваць “Народную волю” і далучацца да “Няспыннай малітвы за Беларусь”.

Свае вершы прачытала сябра БХД са Свіслачы, краязнаўца і паэтка Ніна Сакава.

Арганізавала імпрэзу кіраўніца Магілёўскай абласной рады БХД Таісія Карпаўна Кабанчук.

Болей навін