Рамана Ганчарова ў Маладзечна знялі з цягніка на Менск
Каардынатара аргкамітэту па стварэнні партыі “Беларуская хрысціянская дэмакратыя” ў Маладзечне Рамана Ганчарова знялі з цягніка на Менск. Паводле яго, купіўшы білет, ён збіраўся ўжо сесці ў цягнік, як да яго падышлі міліцыянты і запатрабавалі прайсці, каб апытаць па нейкай маёмаснай справе.
Зараз актывіст знаходзіцца ў аддзяленні міліцыі.
Сваё затрыманне ён звязвае з запланаванай акцыяй пратэсту ў Менску.