Браслаў, Іказнь, Мёры, Ідолта, Дзісна, Наваполацк: 100 гадоў БХД
На выходных сустаршыня БХД Павел Севярынец разам з рэжысёрам Аляксеем Туровічам наведалі шэсць гарадоў і мястэчак на гістарычнай Дзісеншчыне, дзе 100 гадоў таму пазіцыі БХД былі наймацнейшымі ў Беларусі.
У Браславе сябры БХД размаўлялі пра ўшанаванне памяці кампазітара, старшыні ЦК БХД Паўла Карузы. У Іказні – пра кіраўніка антыбальшавіцкага паўстання Міхаіла Буклярэвіча. У Мёрах адбылася сустрэча актыву БХД, дзе ішла гаворка пра культурніцкія мерапрыемствы ў гонар прынамсі сямі заснавальнікаў БХД.
У Ідолце агледзелі капліцу, дзе ў 1919 годзе заснаваў парафію з беларускамоўнымі казанямі Ільдэфонс Бобіч. У Дзісне гаманілі пра памяць кіраўніка праваслаўнага крыла БХД Вячаслава Багдановіча і заснавальніка першай суполкі БХД на рэгіёнах Вінцэнта Ташкуна. У Наваполацку распачалі падрыхтоўку кампаніі ў гонар Браніслава Эпімах-Шыпілы і Францішка Будзькі.
На фота: Дзісенскі касцёл, дзе заснавалі першую суполку БХД на рэгіёнах.