Шматдзетнай сям’і не хапае беларускамоўных класаў (відэа)
Маці-гераіня Святлана Радкевіч-Манько (сябра Нацыянальнай Рады БХД) разам з мужам Вінцэнтам, выхоўваюць пяцёра сваіх дзяцей на роднай мове. Але з часам рабіць гэта ўсё больш складана.
За 25 гадоў незалежнасці нашае краіны колькасць беларускамоўных навучальных установаў няўхільна скарачаецца.
Старэйшая дачка Алеся навучалася ў беларускамоўных школе і ліцэі. Калі надышоў час ісці ў школу малодшым дзецям, адміністрацыя Фрунзенскага раёну Менску прапанавала бацькам толькі адну гімназію. Ніводнай звычайнай беларускай школы ў раёне няма.