Анатоль Астапенка прадставіць у Менску кнігі пра Міхася Стральцова і Ларысу Геніюш
22 снежня ў 18-30 у Менску ў культурніцкай прасторы «Тартак» (вул. Магілёўская, 2, корпус 2, 4 паверх, за ГЦ «Мост») адбудзецца прэзентацыя кніг сябра Нацыянальнай рады БХД Анатоля Астапенкі “Міхась Стральцоў. Гросмайстар беларускага слова” і “Ларыса Геніюш. Сумленне і гонар нацыі”.
У сустрэчы прымуць удзел:
літаратары Пятро Васючэнка, Міхась Кенька, Юрась Пацюпа, Яўген Гучок.
мастакі Аляксей Марачкін і Алесь Пушкін.
музыкі Алесь Камоцкі, Юры Несцярэнка і Андрэй Мельнікаў.