Дзяніс Садоўскі: БХД выступае супраць Астравецкай АЭС (відэа)
Беларуская хрысціянская дэмакратыя выступае супраць будаўніцтва Астравецкай АЭС. Пра гэта ў межах праекту ePramova заявіў адказны сакратар БХД Дзяніс Садоўскі. Паводле яго, гэтае будаўніцтва выгоднае толькі Расеі і прывядзе да яшчэ большай залежнасці Беларусі ад яе.
“Будучыня за экалагічнай, зялёнай, бяспечнай і невычарпальнай энергетыкай. Але ў прамысловых маштабах, на жаль, гэта толькі далёкая перспектыва”, – адзначыў ён.
Дзяніс Садоўскі адзначыў, што ў сувязі з аварыяй на ЧАЭС беларусы заплацілі вельмі вялікі кошт, таму пытанне будаўніцтва атамнай станцыі павінна вырашацца на рэферэндуме.