Вольга Кавалькова: Кожны беларус мае права выбару паміж дзяржаўным і прыватным ЖЭСам
Старую нерэфармаваную з савецкіх часоў мадэль жыллёва-камунальнай гаспадаркі трэба рэфармаваць. Пра гэта ў межах праекту ePramova заявіла лідар Хрысціянска-дэмакратычнага руху Вольга Кавалькова.
Яна нагадала, што менавіта для гэтага хрысціянскія дэмакраты пачалі кампанію за спыненне росту тарыфаў і павышэнне якасці камунальнага абслугоўвання.
“Кожны беларус мае права выбару паміж дзяржаўным і прыватным ЖЭСам. Калі не будзе дзяржаўнай манаполіі, а будзе выбар і канкурэнцыя, толькі тады можна знізіць тарыфы і павялічыць якасць камунальных паслуг”, – адзначыла лідар ХДР.
Паводле яе, вельмі шмат грошаў марнуецца на шматлікіх чыноўнікаў пры абл-, рай- і гарвыканкамах. “Гэтых чыноўнікаў трэба скараціць”, – мяркуе яна.
Таксама вельмі шмат энергіі проста губляецца яшчэ па дарозе да кватэр беларусаў. Таму неабходнае прыняцце комплекснай праграмы па змяншэнні страт цеплаэнергіі.