Сябры БХД ушанавалі памяць ксяндза Вінцэнта Гадлеўскага (фота)
24 снежня ва ўрочышчы Благаўшчына ля вёскі Вялікі Трасцянец пад Менскам прайшла акцыя памяці ксяндза Вінцэнта Гадлеўскага, забітага нацыстамі ў 1942 годзе.
Актывісты Беларускай хрысціянскай дэмакратыі і Руху салідарнасці “Разам” пабывалі на месцы, дзе быў забіты адзін з ідэолагаў і стваральнікаў БХД, запалілі знічы і ўсклалі кветкі да крыжа Вінцэнту Гадлеўскаму, ушанавалі святара хвілінай маўчання.
У акцыі ўзялі ўдзел айцец Вікенцій, палітык Вячаслаў Сіўчык, скульптар Алесь Цыркуноў, паэт і бард Зміцер Захарэвіч, рэжысёр Аляксей Туровіч, актывісты Алена Талстая, Наталля Саматыя, Павел Пракаповіч і іншыя.