Дапамажыце сабраць беларускамоўныя кнігі дзецям!
Хрысціянска-дэмакратычны рух праводзіць калядную акцыю «Беларуская літаратура дзіцям». У межах акцыі распачаты збор беларускамоўнай дзіцячай літаратуры для дзетак у дзіцячых дамах.
Збіраем новыя кнігі і кнігі ў добрым стане – казкі, маляванкі, адукацыйныя і развіваючыя кнігі, апавяданні, часопісы, а таксама ахвяраванні на набыццё кніг.
Акцыя будзе працягваецца да 14 студзеня 2017 года.
Просім усіх неабыякавых людзей далучыцца да нашай акцыі.
Літаратуру можна перадаваць у Мінску і ў гарадах: Віцебску, Магілёве, Бабруйску, Баранавічах, Слоніме, Гародні.
Усе сабраныя кнігі будуць перададзеныя ў дзіцячыя дамы ў гэтых рэгіёнах пасля 14 студзеня.
Тэлефон для сувязі 80293219551 Вольга.