Павел Севярынец запрашае на дабрачынны дзень народзінаў

27 снежня 2016 15:03  |  Галоўныя навіны

Павел Севярынец запрашае на дабрачынны дзень народзінаў

30 снежня сустаршыня БХД Павел Севярынец запрашае на дабрачынны дзень народзінаў: яму споўніцца сорак гадоў.

Адрас святочнай сустрэчы – Менск, Бельскага, 15 (гэта станцыя “Спартыўная”, у двары за Лядовым палацам).

Замест падарунка ўваходны ўнёсак – любога памеру ахвяраванне на хрысціянскі інфармацыйны партал Krynica.info.

Фармат – шведскі стол, музыка (хрысціянскі гурт “Laudans”), конкурсы, вольны мікрафон. Пачатак а 18:00.

Болей навін