У Рамана Ганчарова апісалі тэлефон і параілі з’ехаць з Маладзечна

28 снежня 2016 11:37  |  Галоўныя навіны

У Рамана Ганчарова апісалі тэлефон і параілі з’ехаць з Маладзечна

27 снежня судовы выканаўца ў другі раз за гэты год апісаў мабільны тэлефон маладзечанскага каардынатара аргкамітэту БХД Рамана Ганчарова. Афіцыйная прычына – нявыплачаны штраф у памеры 1050 рублёў, прызначаны яму 27 кастрычніка за збор подпісаў на станцыі метро Кастрычніцкая ў Менску 12 і 14 кастрычніка.

Пры гэтым, як адзначыў актывіст, штраф быў цалкам выплачаны.

“Лічу, што такімі дзеяннямі яны хочуць псіхалагічна націснуць, запужаць. Судовы выканаўца параіў з’ехаць у Менск, бо ў Маладзечне актывісты не патрэбныя. На маю прапанову займацца сваімі справам і не казаць, дзе хто павінен жыць, судовы выканаўца сказаў, што гэта жарт такі, а я не разумею жартаў”, – распавёў Раман Ганчароў.

Болей навін