Магілёўскія сябры БХД заўтра перададуць падарункі насельнікам прытулку для дзяцей з ДЦП
30 снежня а 10:00 актывісты Сіньёрскай арганізацыі Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Магілёва наведаюць прытулак для дзяцей з ДЦП. Пра гэта паведаміла каардынатар акцыі Святлана Шэвела.
Дзецям плануецца перадаць падарункі, падрыхтаваныя сябрамі БХД.
Сустрэча ўдзельнікаў а 09:50 каля прытулку па адрасе вуліца Сурганава, 17.