У Маладзечне прайшла ўрачыстая сустрэча па святкавані дня нараджэння а.Андрэя Цікоты
28 снежня ў Маладзечне адбылася ўрачыстая сустрэча па святкавані дня нараджэння аднаго з заснавальнікаў міжваеннай БХД а. Андрэя Цікоты. Веў сустрэчу Алесь Капуцкі, які распавёў пра юбілей а. Андрэя Цікоты і запрасіў усіх да святкавання.
Каардынатар БХД Раман Ганчароў распавёў пра біяграфію а. Андрэя Цікоты, самаахвярнасць і трагічны лёс.
Сустрэчу правеў Малады Фронт ў рамках клубу імя а. Андрэя Цікоты.
Таксама на сустрэчы узгадалi лёс усіх рэпрасаваных, якія ахвяравалі сваім жыццём за Беларусь.
Таксама на мерапрыемстве ўзгадалі і распланавалі план правядзення кампаніі па ўшанаванні а. Андрэя Цікоты і Паўла Карузы.