4 студзеня ў Песках пад Лідай – вечарына да 100-годдзя Віктара Ярмалковіча
У сераду 4 студзеня ў аграсядзібе ў Песках пад Лідай пройдзе вечарына да 100-годдзя Віктара Ярмалковіча, краязнаўца і грамадскага дзеяча, сябра БХД, рэдактара “Хрысціянскай думкі”, вязня канцлагера ў Картуз-Бярозе і ГУЛАГа. Менавіта 4 студзеня Ярмалковічу споўнілася б роўна 100 гадоў.
Вечарына прымеркаваная да стагоддзя БХД. Пра гісторыю хадэцыі і лёс Віктара Ярмалковіча распавядзе сустаршыня БХД Павел Севярынец.
Пачатак вечарыны – а 18.00. Тэлефон для кантактаў – 80295160861 (Павел).