6 студзеня – вечарына да 125-годдзя Адама Станкевіча
6 студзеня спаўняецца 125 гадоў Адаму Станкевічу – лідару Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі, аднаму з заснавальнікаў беларускамоўнага Касцёла і Таварыства беларускай школы, закатаванаму ў ГУЛАГу.
У пятніцу а 18.00 мы праводзім вечарыну памяці ксяндза Адама Станкевіча ў Менску: Шчорса 1, (7хв ад метро “Грушаўка”).
У праграме: аўтар кнігі пра Адама Станкевіча Алесь Пашкевіч, гісторыя ксяндза Адама, віктарына з прызамі.
Уваход вольны. Запрашаем! #100гадоўБХД.