Хрысціянская дэмакратыя: палітыка Ісуса Хрыста

04 студзеня 2017 11:44  |  Палітыка

Хрысціянская дэмакратыя: палітыка Ісуса Хрыста

Да стагоддзя БХД мы працягваем публікаваць часткі кнігі “Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя”, глава 1 – “Вытокі хрысціянскай дэмакратыі”

10 выслоўяў Ісуса Хрыста, якія зрабілі велізарны ўплыў на сусветную палітыку:

1. “Аддавайце кесару кесарава, а Богу – Божае” ( Мацвея 22:21). Юрысдыкцыя дзяржавы, падаткі.

2. “Ад кожнага, каму шмат дадзена, шмат і спатрабуецца, і каму шмат даверана, з таго болей і зышчуць” (Лукі 12:48). Адказнасць.

3. “Ня думайце, што Я прыйшоў парушыць закон, альбо прарокаў: не парушыць прыйшоў Я, а здзейсніць” (Мацвея 5:17). Строгае выкананне закона.

4. “Хто хоча між вамі большым быць, хай будзе вам слугою”( Мацвея 20:26). Кіраванне як служэнне.

5. “Бо вось, Царства Божае ўнутры ў вас ёсць” (Лукі 17:21). Хрысціянская палітыка пачынаецца з сэрца.

6. “І як хочаце, каб з вамі рабілі людзі, так і вы рабіце з імі” (Лукі 6:31). Прынцып агульнага дабра.

7. “Што вы сказалі ў цемры, тое учуецца на святле, і што казалі на вуха ў сярэдзіне дома, тое будзе абвешчана з дахаў” (Лукі 12:3). Свабода слова.

8. “Найболей шукайце Царства Божага, і гэта ўсё дадасца вам” (Лукі 12:31). Хрысціянскія прынцыпы як аснова.

9. “Хто паставіў Мяне судзіць альбо дзяліць вас?” (Лукі 12:14). Самакіраванне, субсідыярнасць.

10. “Калі застанецеся ў слове Маім, дык вы ў ісціне Мае вучні. І спазнаеце праўду, і праўда зробіць вас свабоднымі” (Яна 8:31-32). Свабода – у Хрысце.

Такім чынам, тыя беларусы, якія падымаюць бел-чырвона-белы сцяг, маюць поўнае права лічыць белую палатніну з крывёй укрыжаванага і уваскрослага Хрыста сымбалем як веры, так і дабраславёнага Богам народаўладдзя.

З кнігі Паўла Севярынца “Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя”

Працяг будзе. #100гадоўБХД

Болей навін