Пададзеная заяўка на святкаванне Дня Волі
Прадстаўнікі чатырох арганізацыяў — Руху «За Свабоду», партый АГП, БНФ і БХД — падпісалі сёння заяўку на правядзенне шэсця на Дзень Волі.
Сярод заяўнікаў Аляксандр Русевіч (Рух «За Свабоду»), Дзяніс Садоўскі (БХД), Ягор Віняцкі (АГП), Зміцер Каспяровіч (БНФ).
Традыцыйна акцыя пройдзе 25 сакавіка, збор у 14.00-14.30, акцыя працягнецца да 15.30.
Арганізатары прапануюць Мінгарвыканкаму наступны маршрут: пляцоўка ля будынку Акадэміі навук (збор удзельнікаў) — шэсце па праспекце Незалежнасці — парк Янкі Купалы (завяршэнне акцыі). Мітынг не запланаваны.
Меркаваная колькасць удзельнікаў — 950 чалавек.
Арганізатары разлічваюць, што такі маршрут будзе дазволены ўладамі: раней падставай для адмовы быў мітынг, для якога дазволеная толькі пляцоўка на плошчы Бангалор.