Хрыстос нарадзіўся! Славім Яго!

07 студзеня 2017 17:48  |  Галоўныя навіны

Хрыстос нарадзіўся! Славім Яго!

Шаноўныя браты і сёстры, якія святкуюць Божае Нараджэнне 7 студзеня!

Шчыра віншуем усіх вас і ўсіх людзей добрай волі з нараджэннем нашага Бога і Збаўцы Ісуса Хрыста, які прыйшоў у гэты грэшны свет, каб праз сваю ахвяру выбавіць усіх нас ад граху.

Зычым усім вам Божага дабраслаўлення ў гэтыя святочныя дні, усіх патрэбных ласк, шчасця і здароўя вам і вам блізкім. Жадаем таксама, каб гэты святочны перыяд прынёс усім нам сілаў для змагання за лепшую Беларусь!

Болей навін