10 студзеня – прэс-канферэнцыя, тэма – “Стагоддзе БХД”
10 студзеня ў Менску па адрасе Шчорса 1а (гатэль “Камфорт”) адбудзецца прэс-канферэнцыя Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі.
Тэма – 100 гадоў БХД ў 2017 годзе.
Удзельнічаюць: сустаршыні БХД Георгій Дзьмітрук, Віталь Рымашэўскі, Павел Севярынец, старшыня ХДР Вольга Кавалькова.
Пачатак – а 12:00.
Запрашаем журналістаў і зацікаўленых. Уваход вольны.