Хадэцыя як альтэрнатыва рэвалюцыі

10 студзеня 2017 11:52  |  Галоўныя навіны

Хадэцыя як альтэрнатыва рэвалюцыі

У якасці самастойнай сфармуляванай ідэалогіі хрысціянская дэмакратыя ўзнікла як рэакцыя на Вялікую французскую рэвалюцыю канца 18 ст., сусветнае руйнаванне феадалізму ды імклівы распаўсюд лібералізму й сацыялізму.

Тэрмін “хрысціянская дэмакратыя” ўжо ўжываўся падчас бурлівых падзеяў 1789-1794 гадоў у Францыі – і як альтэрнатыва спрахламу “старому ладу”, і адначасова як супрацьпастаўленне рэвалюцыйнаму хаосу.

Абгрунтаванне хрысціянскай дэмакратыі як шляху развіцця чалавецтва ў эпоху Новага часу – заслуга рэлігійнага філосафа, абата, аднаго з родапачынальнікаў хрысціянскага сацыялізму Фелісітэ Рабэра дэ Ламене. У 1830 годзе выйшла яго кніга «Будучыня», у якой была прадпрынятая спроба спалучыць у новых гістарычных умовах хрысціянства і дэмакратыю.

Разам са “старым парадкам” рэвалюцыйная стыхія разбурала Царкву, сям’ю, грамадскія інстытуты і наагул каштоўнасць чалавечага жыцця. Урэшце, каб адказаць на прамы выклік хрысціянскаму светапарадку, Ватыкан пачаў заахвочваць стварэнне так званых “каталіцкіх групаў дзеяння” ў Італіі, Францыі й нямецкамоўных дзяржавах; святары і вернікі арганізоўваліся на дэмакратычных прынцыпах і сталі адваёўваць палітычныя пазіцыі праз канкурэтную барацьбу з ліберальнымі, сацыялістычнымі ды камуністычнымі сіламі.

З кнігі “Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя”

Болей навін