Пасля шматлікіх зваротаў актывісткі БХД у Менску ўсталяваны святлафор (дадалося фота)
Новы святлафор насупраць завода “Белпласт” праз вуліцу Харкаўскую ў накірунку 3-га Загараднага завулка ў Менску быў усталяваны ў снежні ў выніку намаганняў сябры Нацыянальнай Рады БХД, шматдзетнай маці Святланы Радкевіч-Манько.
Адпаведнае паведамленне Святлана Радкевіч-Манько атрымала па пошце ад менскай ДАІ.
Дадатковыя захады па забеспячэнні бяспекі дарожнага руху ў раёне вуліц Харкаўская, Гусоўскага і Купрыянава і 3-га Загараднага завулка запланаваны ў 2017 годзе, гаворыцца ў адказе.