За перайменаванне праспекта Дзяржынскага сабрана ўжо больш за 200 подпісаў
У кампаніі БХД за перайменаванне праспекта Дзяржынскага ў праспект Адама Станкевіча ў Менску сабрана ўжо больш за 200 подпісаў. Збор подпісаў ідзе адразу на некалькіх участках праспекта.
Кіраўніца ХДР Вольга Кавалькова, сустаршыня БХД Павел Севярынец, рэжысёр Аляксей Туровіч, шматдзетная маці Святлана Манько-Радкевіч, экскурсавод Валерыя Чарнаморцава, пенсіянерка Наталля Маразевіч, іншыя сябры і прыхільнікі партыі ходзяць ад дзверы да дзверы па кватэрах на праспекце і збіраюць подпісы ля крамаў ды гандлёвых цэнтраў.
На здымку: подпісы за праспект Адама Станкевіча збірае Аляксей Туровіч.