Архіў газеты “Крыніца” і праграма міжваеннай БХД выкладзеныя для пампавання
Праваслаўны святар Кіеўскага Патрыярхату протаіерэй Сяргей Горбік выклаў у інтэрнэт для вольнага пампавання праграмы партыі “Беларуская хрысціянская дэмакратыя”, прынятаыя на з’ездах 1926, 1929 і 1931 гадоў.
З праграм можна даведацца пра планы і задачы міжваеннай БХД, яе стаўленне да найбольш хвалюючых праблемаў (самаўрады, войска, палітычныя і грамадскія свабоды, суд, школа, рэлігія, зямля, прыватная ўласнасць, падаткі і іншыя). Таксама разам з праграмамі быў выдадзены і статут партыі. Спампаваць праграму за 1931 года можна тут, 1929-ы – тут, 1926-ы – тут.
Таксама раней карыстальнік valerikpunk выклаў на rutracker.org для пампавання архіў хрысціянскай газеты “Крыніца” за 1919-1940 гады – агулам 726 нумароў.