На каляднай вечарыне падвялі вынікі працы менскай суполкі БХД (фота, відэа)
На каляднай вечарыне 14 студзеня ў Менску былі падведзеныя вынікі працы гарадскога аргкамітэту партыі “Беларуская хрысціянская дэмакратыя”.
На вечарыне таксама выступілі сустаршыні БХД Віталь Рымашэўскі і Павел Севярынец, кіраўнік менскай суполкі Вольга Кавалькова, якія натхнілі актывістаў на працу ў 2017 годзе.
Апроч таго, адбылася віктарына, а ў творчай частцы выступіла паэтка Галіна Каржанеўская і спяваў музыка Пётр Клюеў.