БХД віншуе Антоніё Таяні з абраннем старшынёй Еўрапарламенту
Беларуская хрысціянская дэмакратыя віншуе віцэ-прэзідэнта Еўрапейскай народнай партыі Антоніё Таяні з абраннем яго прэзідэнтам Еўрапарламента.
Сёння Еўропа як ніколі патрабуе моцнага і кампетэнтнага ўкладу ад ЕНП. Мы ўпэўненыя, што спадар Таяні забяспечыць збалансаванае і ўсёабдымнае кіраўніцтва парламента.
Хрысціянскія дэмакраты ў Беларусі падзяляюць радасць з нагоды гэтых важных выбараў.
Георгі Дзмітрук
Віталь Рымашэўскі
Павел Севярынец