Праграма. Лідарства БХД
1.4. Лідарства БХД
1.4.1. У нацыянальным руху БХД мусіць імкнуцца да найбольшай адказнасці і ролі авангарду ў кожнай сферы дзейнасці. З гэтага вынікае імператыў ініцыятывы і лідарства БХД у грамадска-палітычным працэсе ў Беларусі.
1.4.2. Лідзіруючае становішча БХД у першую чаргу мусіць дасягацца праз гуртаванне вакол партыі нацыянальнай эліты.
1.4.3. БХД лічыць, што неабходна развіваць нацыянальную свядомасць кожнага чалавека. Толькі чалавек з высокай нацыянальнай свядомасцю, які валодае маральна-этычнымі каштоўнасцямі і любіць сваю Бацькаўшчыну, здольны ў большай ступені прыносіць карысць грамадству, сваёй сям’і і самому сабе.
Праграма БХД “Народная партыя з хрысціянскім сэрцам”
Менск, 13.06.2015.