24 студзеня сустрэчы да 100-годдзя БХД на Смаргоншчыне і Астравеччыне
У аўторак 24 студзеня сустаршыня Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Павел Севярынец правядзе сустрэчы да 100-годдзя БХД па мясцінах сябра ЦК БХД Янкі Шутовіча (24 студзеня – дзень яго нараджэння), старшыні ЦК БХД Адольфа Клімовіча і сяброў БХД братоў Стэповічаў – Альбіна і Канстанціна (Казіміра Сваяка).
Увечары, а 17.30, запланаваная сустрэча з грамадскасцю, прыхільнікамі БХД і краязнаўцамі ў Астраўцы.
Для жадаючых паўдзельнічаць у сустрэчах кантакт – 80295160861 (Павел).