Каштоўнасці хрысціянскай дэмакратыі (працяг)
9. Камунітарызм. Місія чалавека на зямлі – не ў асабістай канкурэнцыі з іншымі людзьмі альбо ў выкананні вызначанай функцыі у механізме дзяржавы, а ў тым, каб найбольш поўна рэалізаваць сябе ў натуральных ячэйках грамадства: сям’і, царкве, прафесіі, супольнасці, краі. Трэба абараняць свабоду, аўтаномію і цэласць гэтых ячэек, у тым ліку і ад дзяржаўнага кантролю.
10. Сацыяльная рынкавая эканоміка. Рынак паўсюль, дзе магчыма – рэгуляванне толькі там, дзе неабходна. Эканамічная дзейнасць павінна служыць чалавеку, а не падначальваць яго.
11 . Адзінства чалавецтва. Хрысціянская дэмакратыя разглядае чалавецтва як унікальную і цэласную супольнасць з узаемнай залежнасцю і адказнасцю. Пераадоленне супярэчнасцяў магчыма праз няспынны дыялог культураў і цывілізацыяў.
12. Хрысціянская этыка. Прабачэнне, пакаянне, імкненне да згоды, цярплівасць ёсць не толькі асабістымі або духоўнымі, але таксама і палітычнымі каштоўнасцямі. Палітыка мусіць мець маральны падмурак. Ператварэнням павінна папярэднічаць маральнае ўдасканаленне людзей.
З кнігі “Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя”
#100гадоўБХД