У Полацку прайшла памінальная Імша па Францішку Будзьку
У Полацкім касцёле 2 лютага адбылася памінальная імша па адным з заснавальнікаў Беларускай Хрысціянска-Дэмакратычнай Злучнасці Францішку Будзьку. Менавіта 2 лютага – дзень ягонай смерці.
У імшы ўзяла ўдзел больш як 100 чалавек, у тым ліку сустаршыня БХД Павел Севярынец, кіраўніца Полацкай арганізацыі БХД Дзіяна Чэбышава, рэжысёр Аляксей Туровіч.
У пачатку ХХ стагоддзя аўтар першых беларускіх хрысціянскіх перакладаў палачанін Францішак Будзька стаў піянерам руху БХДЗ у рэгіёне.