Сустрэчы да стагоддзя БХД у Параф’янаве, Празароках, Ветрыне і Полацку (фота)
У дзень смерці аднаго з заснавальнікаў БХДЗ Францішка Будзькі сустаршыня БХД Павел Севярынец разам з рэжысёрам Аляксеем Туровічам наведалі закінутую вёску Вознаўшчына, дзе нарадзіўся Будзька, касцёл у Параф’янаве, дзе яго хрысцілі, і Полацк (апошняе месца служэння ксяндза), дзе адбылася памінальная імша па Будзьку.
Акрамя таго, сябры БХД наведалі Празарокі, дзе нарадзіўся заснавальнік першых суполак БХДЗ на Дзісеншчыне Міхаіл Пятроўскі, і Ветрына, дзе працуе музей патрыярха хадэцкага руху Браніслава Эпімах-Шыпілы.
Падчас сустрэчаў 4 чалавекі далучыліся да БХД.