Росквіт шляхецкай хрысціянскай дэмакратыі ў ВКЛ

16 лютага 2017 08:21  |  Галоўныя навіны

Росквіт шляхецкай хрысціянскай дэмакратыі ў ВКЛ

Калі ў сярэдзіне ХІІІ – пачатку ХІV стагоддзя ўладная сістэма ВКЛ яшчэ зазнае сужыццё полацкіх хрысціянскіх і дэмакратычных традыцыяў з паганскімі балцкімі (справа хросту Міндоўга ды Гедзіміна), дык ужо з другой паловы ХIV, з часоў Альгерда, Вялікае княства пачынае набываць абрысы вялікай еўрапейскай хрысціянскай дзяржавы.

Нават для эпохі рэлігійнага Сярэднявечча ВКЛ была краінай ўнікальна хрысціянскай паводле свайго характару.

— Большасць земляў была далучаная да ВКЛ мірам – і гэта ў эпоху, што жыла войнамі;

— У дзяржаве кіраваў Закон, шэдэўр юрыспрудэнцыі таго часу, правобраз еўрапейскіх канстытуцыяў – Статут ВКЛ, грунтаваны на тэзах са Святога пісьма.

— Грамадства адрознівала талеранцыя ў сутоцы канфесіяў. Тым часам як кантынент скаланалі рэлігійныя войны, інквізіцыя й варфаламееўскія ночы, ВКЛ абавязвала да верацярпімасці нават караля Францыі;

— Поўнае спрыянне аказвалася габрэям, практычна ўраўнаваным у правох са шляхтай – і гэта сярод пандэміі антысемітызму тых стагоддзяў.

ВКЛ згенеравала найбольш паспяховую вунію паміж праваслаўнымі й каталікамі; пазбегла пандэміі акультызму, атэізму, разбэшчанасці;

Палітычны лад ВКЛ набліжаўся да шляхецкай хрысціянскай дэмакратыі – параўнайце з тагачаснымі еўрапейскімі манархіямі ці маскоўскай дэспатыяй!

З кнігі “Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя”

#100гадоўБХД

Болей навін