Бабруйскія актывісты перададуць Снапкову подпісы супраць “дэкрэту пра дармаедаў”
Бабруйскія дэмакратычныя актывісты і грамадзяне, якія ўдзельнічалі ў зборы подпісаў супраць “дэкрэту пра дармаедаў”, запісаліся на прыём, які правядзе 17 лютага з 10:00 да 13:00 у Бабруйску намеснік кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Беларусі Мікалай Снапкоў па пытаннях рэалізацыі дэкрэту.
Пра гэта паведаміла кіраўніца аргкамітэту Беларускай хрысціянскай дэмакратыі ў Магілёўскай вобласці Таісія Кабанчук.
Паводле яе, падчас прыёму высокаму чыноўніку плануецца перадаць каля 4000 подпісаў, сабраных у горадзе супраць дэкрэту.