У Гародні БХД адзначыла 130 гадоў Талочкі канцэртам і прэзентацыяй (фота, відэа)

20 лютага 2017 09:21  |  Галоўныя навіны

У Гародні БХД адзначыла 130 гадоў Талочкі канцэртам і прэзентацыяй (фота, відэа)

У Гародні 18 лютага прайшлі арганізаваныя Беларускай хрысціянскай дэмакратыяй экскурсія, канцэрт і прэзентацыя да 130-годдзя аднаго з лідараў БХД, гарадзенскага святара Уладзіслава Талочкі.

Частка сябраў партыі і цікаўных зранку выехала ў Гародню мікрааўтобусам. Дарогаю экскурсію вялі Павел Севярынец і Валерыя Чарнаморцава, у Гародні гідам для людзей стаў Ян Лялевіч.

Затым па адрасе Будзённага 48а-100 адбылася прэзентацыя кнігаў “БХД: 1917-2017” і “100 асобаў БХД”, якую правёў сустаршыня БХД Павел Севярынец. На вечарыне таксама выступіў знаўца гісторыі, аўтар шматлікіх артыкулаў пра хадэцыю гарадзенскі гісторык Янка Трацяк, які распавёў пра Уладзіслава Талочку і іншых дзеячаў БХД.

На вечарыне прысутнічала больш як 60 чалавек, у тым ліку арганізатары – кіраўнік гарадзенскай абласной арганізацыі БХД Мікола Баўсюк і гарадзенскай гарадской арганізацыі БХД Сяргей Верамеенка.

Завершылася святочная праграма канцэртам вядомага хрысціянскага гурта Laudans і аўтограф-сесіяй Паўла Севярынца.

Болей навін