Віншуем з днём народзінаў Марыну Хоміч!

20 лютага 2017 15:09  |  Грамадства

Віншуем з днём народзінаў Марыну Хоміч!

Беларуская хрысціянская дэмакратыя шчыра віншуе з днём народзінаў лідара Маладых хрысціянскіх дэмакратаў Марыну Хоміч. Жадаем ёй веры, шчасця, любові і кахання, сілаў і вытрымкі, а таксама свабоды для Беларусі.

Марына Хоміч – сябра БХД з 2010 года, са снежня 2011 года старшыня Маладых Хрысціянскіх Дэмакратаў, арганізатар кампаніяў “Стоп спайс!”, “За беларускую мову!”, “Беларусь – у Балонскі працэс!”.

Нарадзілася Марына 20 лютага 1990 года ў Целяханах Івацэвіцкага раёна Брэсцкай вобласці.

У 2012 годзе скончыла Мінскі Педагагічны Універсітэт імя Максіма Танка па спецыяльнасці беларуская філалогія.

Працавала ў банку, яслях-садзе, сярэдняй школе (выкладчыкам беларускай мовы і літаратуры).

Ініцыятар і кіраўнік шматлікіх грамадскіх і сацыяльных кампаній – «Стоп спайс!» (кампанія, накіраваная на ўзмацненне адказнасці за распаўсюд наркатычных курыльных сумесяў), «За беларускую мову!» (кампанія, накіраваная на папулярызацыю беларускай мовы ў сістэме адукацыі) і многіх іншых.

У 2014-2015 гадах МХД пад кіраўніцтвам Марыны Хоміч правяла надзвычай выніковую кампанію “Беларусь – у Балонскі працэс!” (кампанія, накіраваная на рэфармаванне сістэмы вышэйшай адукацыі і далучэнні Беларусі да Балонскага працэсу), у рамках якой было сабрана 6 тысячаў подпісаў пад адпаведным зваротам, а Еўрапейскі Звяз падтрымаў заяўку Беларусі і далучыў краіну да Балонскага працэсу.

Сябра Каардынацыйнага камітэту Нацыянальнай платформы Усходняга партнёрства. Намеснік кіраўніка Беларускай балонскай студэнцкай сеткі.

У жніўні 2016 года Марына арганізавала ў менскай школе № 48 канцэрт памяці Алеся Чаркашына, дзе выступіў Зміцер Вайцюшкевіч.

Паводле аўтабіяграфіі

Болей навін