Алег Аксёнаў: Магілёў трымаў іспыт на гатоўнасць адстойваць свае правы
19 лютага Магілёў трымаў іспыт на сталасць, на гатоўнасць адстойваць свае правы. Так пракаментаваў марш недармаедаў у горадзе магілёўскі гарадскі каардынатар Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Алег Аксёнаў.
Нагадаем, што менавіта Алег Аксёнаў і старшыня абласнога камітэту АГП Уладзімір Шанцаў падавалі ў гарвыканкам заяву на афіцыйны Марш недармаедаў.
Нягледзячы на адмову ўладаў, у маршы ўзялі ўдзел некалькі сотняў людзей.