Курапаты – расклад супраціву

25 лютага 2017 18:36  |  Галоўныя навіны

Курапаты – расклад супраціву

“Сёньня будоўля спыненая, людзі паклеілі партрэты расстраляных на плот і паставілі крыж”, – паведамляе сустаршыня БХД Павел Севярынец на сваёй старонцы ў фэйсбуку.

Бліжэйшы”расклад” змагання такі:

Нядзеля 26 лютага

11.00 – вялікая экскурсія па Курапатах, вядзе Валерыя Чарнаморцава. 20.00 – актывісты паспрабуюць паказаць фільм «Дарога праз Курапаты» на плоце (патрэбныя пульт і калонкі).

Трэба і далей несі крыжы і партрэты закатаваных.

Панядзелак 27 лютага

08.00 – вялікая мабілізацыя, каб не аднавілі будоўлю. У 13.00 на Чарнышэўскага, 3 збярэцца Камітэт Абароны Курапатаў.

У 14.15 пачнецца разгляд пытаньня ахоўнай мяжы у Першамайскім выканкаме (завулак Чорнага, 5).

Аўторак 28 лютага

У лагеры абаронцаў адбудзецца прэзентацыя кнігі «100 асобаў беларускай хрысціянскай дэмакратыі». Яе героі ляжаць у Курапатах.

Серада 1 сакавіка

А 10-ай мясцовыя жыхары ідуць на прыём да старшыні Мінгарвыканкама Андрэяя Шораца, можна і патрэбна ісці з імі.

Krynica.info

Болей навін