У Віцебску затрымалі Тацьцяну Севярынец
Пасьля маршу “недармаедаў” у Віцебску затрымалі каардынатар Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі ў горадзе і вобласьці Тацьцяну Севярынец.
“Цяпер яе вязуць у Кастрычніцкі РУУС, нічога не тлумачаць”, – паведаміў Свабодзе яе сын Павал Севярынец.
Як даведалася Свабода, міліцыянты затрымалі яе па дарозе дахаты, калі Тацьцяна Севярынец выходзіла з крамы. Яе толькі што прывезьлі ў Кастрычніцкі РАУС. Супрацоўнікі міліцыі кажуць, што затрымалі яе за ўдзел у несанкцыянаваным шэсьці.
З плошчы Перамогі, дзе пачалася ацыя пратэсту, да Плошчы Леніна, дзе яна завяршылася, агульным натоўпам прайшлі больш за тысячу чалавек.