Яшчэ аднаго сябра БХД выклікаюць у міліцыю
Яшчэ аднаго сябра Беларускай хрысціянскай дэмакратыі з Гародні выклікаюць у міліцыі за марш недармаедаў, які прайшоў у горадзе 19 лютага.
На гэты раз за рэалізацыю свайго канстытуцыйнага права выклікаюць Аляксандра Абуховіча.
Пра гэта bchd.info паведаміў гарадзенскі гарадскі каардынатар БХД Сяргей Верамеенка, якога таксама чакаюць у міліцыі.