Віталь Рымашэўскі: людзі гатовыя браць на сябе адказнасць і мяняць сітуацыю (відэа)
На думку сустаршыні БХД і кампаніі «Мы – не дармаеды» Віталя Рымашэўскага, апазіцыя сёння абʼяднаная як ніколі. У эфіры Белсату палітык разважае пра дачыненні дармаедаў з уладамі і апазіцыяй.
“Сітуацыя мяняецца, калі выспявае цэлы новы пласт грамадзянаў, якія нязгодныя і не хочуць жыць па старых правілах. Яны гатовыя браць на сябе адказнасць і мяняць сітуацыю, – кажа Віталь Рымашэўскі. – Тут або палітычныя лідары будуць на чале пратэсту – або з’явяцца новыя палітычныя лідары. Гэта нармальны працэс».
Глядзіце поўную размову з Віталём Рымашэўскім у «Гарачым каментары».