Хрысціянскія дэмакраты ідуць на прыём да міністра аховы здароўя
Сустаршыня Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Віталь Рымашэўскі і старшыня Хрысціянска-дэмакратычнага руху Вольга Кавалькова 3 сакавіка ідуць на прыём да міністра аховы здароўя Валерыя Малашкі, які пачнецца а 10:00 па адрасе вуліца Савецкая, 9.
На прыёме кіраўніцтва хрысціянскіх дэмакратаў плануе абмеркаваць аналіз функцыянавання сістэмы аховы здароўя і прапановы па яе ўдасканаленні, у тым ліку і тыя, што можна зрабіць у бліжэйшы час. У падтрымку прапаноў міністру будзе перададзены калектыўны зварот грамадзян.
Сярод пытанняў, якія мяркуецца абмеркаваць з міністрам, – пераразмеркаванне бюджэтных сродкаў, медычная дапамога асуджаным, прапановы па абароне жыцця і іншае.