У Барысаве ўшанавалі памяць ксяндза Шутовіча і прэзентавалі кнігі пра БХД
У Барысаве сябры Беларускай хрысціянскай дэмакратыі на чале з сустаршынём партыі Паўлам Севярынцам і кіраўніком Менскай абласной арганізацыі Паўлам Пракаповічам ушанавалі памяць легендарнага ксяндза, аднаго з заснавальнікаў БХДЗ Віктара Шутовіча.
Змагар за беларускасць у касцёле і незалежнасць дзяржавы, ксёндз Шутовіч пасля ГУЛАГу сабраў падпольную парафію ў Барысаве. Адышоў да Бога 1 сакавіка 1960 года і быў пахаваны на барысаўскай Кальварыі.
Сябры БХД наведалі касцёл, мелі сустрэчу з ксяндзом-пробашчам, прыехалі на Батарэі – барысаўскія Курапаты – і правялі прэзентацыю кнігаў “100 асобаў беларускай хрысціянскай дэмакратыі” і “БХД: 1917 – 2017”, абмеркавалі бліжэйшыя вулічныя акцыі і абарону Курапатаў.