Віталь Рымашэўскі звярнуўся да жыхароў Маладзечна: Я ведаю, што вы выйдзіце на акцыю пратэсту (відэа)

10 сакавіка 2017 12:07  |  Галоўныя навіны

Віталь Рымашэўскі звярнуўся да жыхароў Маладзечна: Я ведаю, што вы выйдзіце на акцыю пратэсту (відэа)

Сустаршыня Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Віталь Рымашэўскі звярнуўся з відэазваротам да жыхароў Маладзечна і паведаміў, што плануе ўзяць удзел а 18:00 у акцыі пратэсту на цэнтральнай плошчы горада. Пры гэтым ён выказаў спадзеў, што людзей у Маладзечне збярэцца не менш, чым у іншых гарадах Беларусі.

“Я ведаю, што вы выйдзіце на акцыю пратэсту, бо добра разумееце, што справа не ў адмене ці прыняцці дэкрэту № 3, а ў беларускай сістэме. Сістэму трэба мяняць цалкам. Прыпыненне дэкрэту нічога не мяняе, бо не мяняе стаўленне беларускіх уладаў да грамадзян Рэспублікі Беларусь”, – адзначыў сустаршыня БХД.

“Аляксандр Лукашэнка некалькі разоў заяўляў, што Беларусь і беларусы не гатовыя да дэмакратыі. Ці так гэта, ці не – адказ сёння залежыць ад кожнага з нас, бо дэмакратыя магчымая толькі ў тых краінах, дзе ёсць грамадзяне, гатовыя браць адказнасць на сябе асабіста за сваю краіну, за кіраванне гэтай краінай”, – падкрэсліў Віталь Рымашэўскі.

“Толькі арганізаваны пратэст можа прывесці Беларусь да зменаў. Толькі супольныя дзеянні могуць прывесці нашу краіну да дэмакратыі”, – дадаў ён.

Болей навін