Сеньёрская арганізацыя БХД у Магілёве: з клопатам пра людзей

10 сакавіка 2017 13:13  |  Грамадства

Сеньёрская арганізацыя БХД у Магілёве: з клопатам пра людзей

У канцы мінулага года Сеньёрская арганізацыя БХД ініцыявала кампанію “Падзяліся цеплынёй душы” ў падтрымку сацыяльна неабароненых груп насельніцтва.

Ініцыятыўная група распрацавала бюлетэнь, у якім распавяла людзям пра праект. Улёткі распаўсюджвалі праз паштовыя скрыні, якія пражываюць у пасёлку Ямніцкі Магілёва, і расклейвалі на рэкламных шчытах ля пад’ездаў жылых дамоў. Усіх жадаючых прыняць удзел у праекце запрашалі на штотыднёвыя сустрэчы.

Усяго прайшло 9 сустрэч з тымі, хто зацікавіўся кампаніяй. Акрамя таго, актывісты абтэлефанавалі больш за 850 чалавек і запрасілі на майстар-класы. Агулам яны арганізавалі 7 трэнінгаў па вязанні. Падчас трэнінгаў звязалі зімовыя вырабы для дзяцей з дзіцячага дома.

Акрамя таго, актывісты падтрымалі людзей, якія апынуліся без працы, але дзяржава замест дапамогі вырашыла нажыцца на гэтых грамадзянах. У прыватнасці, быў арганізаваны збор подпісаў супраць «дэкрэта аб дармаедах». Прапановы падтрымалі больш за 1,2 тыс. грамадзян.

Людзі таксама выказвалі незадаволенасць медыцынскім абслугоўваннем у мікрараёне. І актывісты арганізавалі кампанію па паляпшэнні даступнасці аховы здароўя і сабралі больш за 1,4 тыс. подпісаў у падтрымку прапаноў.

Колькасць сталых актывістаў сеньёрскай арганізацыі павялічылася да 17 чалавек. Яны прымалі ўдзел у распаўсюдзе бюлетэняў, абзвоньвалі і запрашалі сваіх знаёмых на мерапрыемствы, прымалі ўдзел у круглых сталах, майстар-класах і выязных наведваннях-мерапрыемствах.

На працягу снежня групай рукадзельніц звязалі дзіцячыя рэчы для Дома малюткі, у якім знаходзяцца дзеткі да 3 гадоў, што маюць адхіленні ў развіцці праз дзіцячы цэрэбральны параліч.

30 снежня, напярэдадні Новага 2017 года, дэлегацыя сеньёрскай арганізацыі хрысціянскіх дэмакратаў наведала Дом малюткі. Для іх была арганізавана экскурсія па дзіцячым цэнтры. Яны агледзелі ўсе дзіцячыя групы і дапаможныя памяшканні. Уручылі навагоднія падарункі і паабяцалі ў хуткім часе наведаць жыхароў гэтага дома яшчэ не адзін раз.

Абяцанне сваё выканалі ўжо 23 студзеня, калі валанцёры перадалі для дзіцячых спальняў гардзіны, якія падалі прадпрымальнікі, энергазберагальныя лямпачкі, цацкі і вязаныя вырабы для маленькіх выхаванцаў.

25 студзеня іншая група валанцёраў перадала памперсы, пялёнкі, сабраную дзіцячую вопратку для малых і кандытарскія вырабы хлебазавода «Дамачай».

У першых днях лютага лідар Хрысціянска-дэмакратычнага руху Вольга Кавалькова з Менска перадала для дзіцячага прытулку Магілёў дзіцячую літаратуру, да якой былі дададзеныя сабраныя дзіцячыя кнігі, размалёўкі, канцтавары.

23 лютага і 7 сакавіка ініцыятыўная група сеньёраў наведала бальніцу сястрынскага догляду Магілёва. На гэты раз яны аб’ядналіся з групай валанцёраў з педагагічнага ўніверсітэта “Ні дня без добрых спраў”. Акрамя сабраных рэчаў, хворым былі ўручаны салодкія падарункі, пялёнкі, памперсы і прадметы гігіены, а таксама ў бальніцы адбыўся невялікі канцэрт, арганізаваны сіламі студэнтаў.

9 сакавіка група наведала інтэрнат для састарэлых у Салтанаўцы пад Магілёвам. Актывісты правялі сустрэчу з пенсіянерамі, на якой былі праведзены гутаркі «Народны каляндар беларусаў”, “Хрысціянскі дэмакратычны рух у Беларусі», «Жыццё выдатнае ў любым узросце». У якасці падарункаў былі ўручаны сувеніры, вырабленыя ўласнымі рукамі, рукавіцы, шкарпэткі, шапачкі і шалікі.

Індывідуальныя наведванні былі арганізаваны для самотных пенсіянераў, шматдзетнай сям’і Наталлі і Віталя Бычковай, дзяўчынкі-сіраты, якая пражывае з бабуляй і дзядулем Шухуновай Дыяны.

Для гарадскога ансамбля народнай песні і танца Беларусі ініцыятыўнай групай сеньёраў былі звязаны народныя касцюмы для выступаў.

Кампанія працягваецца і пашырае межы. З-за адсутнасці свайго памяшкання пакуль у вельмі малым аб’ёме працуе школа кампутарнай пісьменнасці для пенсіянераў і людзей перадпенсійнага ўзросту. Мядзведзева Я.В. вядзе для ўсіх жадаючых курс даўрачэбнай дапамогі. Рыжкова А.Д. займаецца народным календаром беларусаў.

Болей навін